Як высветлілася, прычынай пажару быў падпал. Падазраваны быў аператыўна затрыманы і ва ўсім прызнаўся. Ім аказаўся мясцовы жыхар.

Прычынай падпалу стала тое, што прыкладна за месяц да інцыдэнту яго пазбавілі правоў кіроўцы на 5 гадоў і аштрафавалі на 200 БВ (тады гэта 6400 рублёў) за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення.

Цяпер падпальшчыку пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі па ч. 2 арт. 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці агульнанебяспечным спосабам і прычыненне значнай шкоды). У чаканні суда ён знаходзіцца пад вартай.

Клас
4
Панылы сорам
6
Ха-ха
12
Ого
2
Сумна
13
Абуральна
7