У ліку найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў IT-сектара Літвы апынуліся яшчэ некалькі кампаній з беларускімі каранямі. Гэта Wargaming Vilnius (€8,5 млн), Melsoft LT (€4,1 млн) і Gurtam (€2,5 млн).

Epam Sistemos, Wargaming Vilnius і Melsoft LT, паводле падлікаў Дзяржаўнай падатковай інспекцыі пры Мінфіне Літоўскай Рэспублікі, па выніках 2022 года ўвайшлі ў топ-500 найважнейшых падаткаплацельшчыкаў краіны. У ім яны занялі 128-ы, 165-і і 404-ы радкі адпаведна.

Мінулы год стаў рэкордным па прадстаўніцтве ў рэнкінгу кампаній з беларускімі каранямі.

Больш за ўсё падаткаў заплаціў прыватны трэйдар тэхнічнай солі LIT Salt Trade. Кампанія заняла 126-е месца. Акрамя Літоўскага рынку, LIT Salt Trade працуе таксама на рынках Латвіі, Польшчы і Эстоніі.

Таксама ў гэты спіс уключаны вытворца і дыстрыб'ютар оптыкі Yukon Advanced Optics Worldwide (174-е месца і €7,9 млн выплачаных падаткаў) і кампанія Vidar Baltic (225-ы радок і €5,7 млн). Vidar Baltic — гэта рэарганізаваная ў мінулым годзе збытавая структура аднаго з найбуйнейшых у свеце вытворцаў кармоў ДК «Садружнасць». Раней яна называлася Sodrugestvo Baltija.

У рэгіянальныя рэйтынгі ўвайшлі Санаторый «Беларусь» у Друскеніках (€0,6 млн) і металатрэйдар Prekubos namai BMZ-Baltija ў Шаўляі (€1,5 млн).

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0