У лістападзе «Кравіра» часова зачынілася. Такое рашэнне было прынятае пасля маніторынгу лячэбна-кантрольнага савета Міністэрства аховы здароўя. У кампаніі распавялі, што за два месяцы ўсе недахопы былі ліквідаваныя, і медыкі зноў гатовыя прымаць кліентаў у трох філіялах па адрасах у Мінску: пр. Пераможцаў, 45; вул. Захарава, 50д; вул. Скрыпнікава, 11б.

Разам з «Кравірай» у лістападзе Міністэрства аховы здароўя прыпыніла дзеянне ліцэнзій прыватнай стаматалогіі «Доктар Нэма» і «ПлеядаМед» (Dental Clinic). Па кантактных тэлефонах, якія размешчаныя ў адкрытым доступе, у гэтых медцэнтрах па-ранейшаму не адказваюць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?