Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Доктарка на прыёме казала мясцовым жыхаркам, што медыцына ім дапамагчы не можа, бо на іх накладзены сурок. Але яго можа зняць яе знаёмая шляхам спецыяльнага абраду. У выніку даверлівыя пацыенткі давалі жанчыне грошы, усяго такім чынам яна пабагацела на 20490 рублёў. Прытым брала не толькі грашыма, але і ювелірнымі вырабамі.

Аднак урэшце гэтая справа выйшла на паверхню. Жанчыну судзілі і далі ёй 3 гады калоніі агульнага рэжыму і штраф 1850 рублёў. Акрамя таго, з яе спагналі кампенсацыю шкоды ў суме прыкладна 20 тысяч рублёў і кампенсацыю маральнай шкоды на 6 тысяч рублёў. Аплата выдаткаў юрыдычнай дапамогі склала яшчэ 3760 рублёў.

Чытайце таксама:

Жанчына заклала кватэру і залезла ў даўгі, каб аплачваць паслугі анлайн-варажбіткі

Сірата з Магілёва кінула блогера на 6 тысяч даляраў. Той думаў, што яна мільянерка

Як махляры падманваюць беларусаў. Сабралі найбольш папулярныя метады

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0