Габрыэлюс Ландсбергіс. Фота: Virginia Mayo / AP
«Не мае сэнсу мець амбасадара, расійскага амбасадара, у якой-небудзь еўрапейскай сталіцы. У большасці выпадкаў гэта ўжо не дыпламатычны інстытут, а інстытут прапаганды, які пакрывае ваенныя злачынствы і ў цэлым прасоўвае праграму генацыду», — цытуе Ландсбергіса Delfi.
Міністр нагадаў, што Літва выслала расійскага пасла яшчэ вясной 2022 года ў адказ на забойствы мірных жыхароў у Бучы, а ў студзені пра высылку расійскіх паслоў аб'явілі Эстонія і Латвія.





