На відэа палонныя просяць абмяняць іх на беларускіх байцоў, якія знаходзяцца ў палоне ў расіян.
Вагнераўцы кажуць, што яны былі завербаваныя ў папраўчай калоніі, праваявалі на фронце каля двух месяцаў.
Баец палка Каліноўскага Павел Кулажанка на відэа заяўляе, што полк гарантуе расійскім вайскоўцам, якія здаюцца ў палон, «нармальнае чалавечнае стаўленне, аказанне медыцынскай дапамогі і выкананне вашых правоў як чалавека». «Сардэчна запрашаем ва Украіну» не будзем казаць, але калі ўжо папалі, то здавайцеся ў палон і застаняцеся жывыя», — кажа баец.
Чытайце таксама: «У мяне быў выбар: абгаварыць сябе альбо вываз у лес». Былы амапавец Павал Кулажанка вярнуўся ў полк Каліноўскага





