«Я падазраю, што расійскіх агентаў, інфарматараў і падручных у горадзе больш, чым паліцэйскіх», — сказаў Грозеў Falter.

Паведамляецца, што журналіст быў вымушаны адмяніць запланаванае вяртанне ў Вену з паездкі ў Злучаныя Штаты пасля таго, як кантакты з выведкі папярэдзілі яго, што ён можа апынуцца ў небяспецы, калі вернецца.

53-гадовы Грозеў адыграў вядучую ролю ў шэрагу найбольш гучных расследаванняў Bellingcat, у тым ліку ў справе атручэння ў 2018 годзе расійскага падвойнага агента Сяргея Скрыпаля і яго дачкі ў брытанскім горадзе Солсберы, атручэння ў 2020 годзе крытыка Крамля Аляксея Навальнага ў Сібіры.

Расія абʼявіла Грозева ў вышук у снежні.

У ліпені Федэральная служба бяспекі Расіі заявіла, што Грозеў удзельнічаў у «сарванай змове» з мэтай захопу расійскіх знішчальнікаў, але не паведаміла, ці была распачатая крымінальная справа супраць журналіста.

Грозеў адхіліў абвінавачванні і абвінаваціў расійскую ўнутраную разведку ў падробцы доказаў.

Клас
8
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
7
Сумна
2
Абуральна
55