Алена — вядомая ў Оршы зааабаронца. Ініцыятыва «Хвосцікі» ў якой яна ўдзельнічае, штомесяц дапамагае дзясяткам бадзяжных жывёлаў.

Пару дзён таму ёй даслалі павестку з пазнакай, што супраць яе распачатая адмінсітрацыйная справа. Сёння днём Алена па павестцы з'явілася ў міліцыю і яе арыштавалі. Паводле праваабаронцаў, яе абвінавацілі ў правядзенні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.

Адразу ж адбыўся і суд. Алену асудзілі на 15 сутак.

Магчыма, прычынай затрымання стала тое, што Алена ў двары аднаго з дамоў правяла сустрэчу з жыхарамі дома, каб растлумачыць як правільна абыходзіцца з бадзяжнымі жывёламі.

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
17