Пасля затрымання міліцыяй разам з жонкаю знік вакаліст гомельскага этна-гурта «Бан-Жвірба»
Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка Вікторыя зніклі пасля затрымання міліцыяй 27 студзеня. Цяпер яны не выходзяць на сувязь. Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку Ілья Міронаў.
Дзмітрый Гаўрылін — дырэктар Гомельскага маторарамонтнага завода. Сакратарка ў прыёмнай завода адказала, што дырэктара на месцы няма, і прапанавала пазваніць на наступным тыдні, паведамляе выданне «Флагшток».
Раней 24 снежня ўлады адмянілі правядзенне запланаванага канцэрта «Бан-Жвірбы».
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ