Па словах Эйсмант, Лукашэнка ў Арабскіх Эміратах да візіту ў Зімбабвэ займаўся двума кірункамі: бяспекай і эканомікай. 

Па эканамічнай частцы ён, па словах Эйсмант, сустракаўся з кіраўніцтвам інвестыцыйнага праекта «Паўночны бераг», каб «удакладніць нюансы».

Таксама прэс-сакратарка Лукашэнкі паведаміла, што той у ААЭ сустракаўся з расійскімі і беларускімі бізнэсменамі:

«Без якіх-небудзь канкрэтных тэм ці імёнаў, але скажу так: і з расійскімі бізнэсменамі правёў сустрэчу кіраўнік дзяржавы ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, і нават з беларускімі бізнэсменамі, якія прасіліся на прыём. І вось гэтыя сустрэчы адбыліся менавіта там. На гэта [маўчанне ў афіцыйных СМІ — НН] таксама былі свае прычыны. І некаторых сустрэч нават не значылася першапачаткова ў графіку кіраўніка дзяржавы, але яны адбыліся», — сказала Эйсмант, удакладніўшы, што такой актыўнасці, як у ААЭ, у Лукашэнкі часам няма нават у Мінску.

З кім з бізнэсменаў сустракаўся беларускі палітык, невядома. Дзяржаўная прапаганда вельмі актыўна асвятляла ягоны візіт у Зімбабвэ, але падрабязнасці паездкі ў Арабскія Эміраты засталіся па-за ўвагай СМІ.

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
53
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
16