AP Photo/Chris Pizzello

AP Photo/Chris Pizzello

Падчас папярэдняга шоу Беёнсэ назвалі пераможцай у намінацыях «Найлепшы танцавальны/электронны запіс» за трэк «Break My Soul» і за «Найлепшае выкананне ў стылі R&B» — за «Plastic Off the Sofa». На асноўнай цырымоніі Беёнсэ была ўзнагароджаная за песню CUFF IT у намінацыі «Найлепшая песня ў стылі R&B», а затым і стала ўладальніцай узнагароды «найлепшы танцавальны/электронны музычны альбом» за альбом «Renaissance».

Такім чынам, яна абышла па ліку прэмій «Грэмі» нябожчыка, брытана-венгерскага дырыжора Георга Шолці, які атрымаў 31 узнагароду і заставаўся рэкардсменам «Грэмі» на працягу 20 гадоў.

«Я спрабую не быць занадта эмацыйнай», — сказала Беёнсэ, прымаючы ўзнагароду.

«Harry's House» брытанскага выканаўцы Гары Стайлза стаў найлепшым альбомам, а Лізза з «About Damn Time» атрымала ўзнагароду за найлепшы запіс года.

Яшчэ адзін брытанец, Сэм Сміт атрымаў узнагароду за найлепшае поп-выкананне дуэтам за «Unholy», дуэт з Кім Петрас.

Нечаканай стала перамога 73-гадовай блюзавай спявачкі Боні Райт, яе трэк «Just Like That» быў названы «Песняй года».

Адэль была ўдастоеная ўзнагароды за «Найлепшае сольнае поп-выкананне» за сваю баладу «Easy On Me».

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1