Фота Мінабароны Беларусі

Фота Мінабароны Беларусі

«Мы вызначылі, што наступы войскаў Расіі могуць быць у Данецкай і Луганскай абласцях, а таксама, магчыма, у Запарожжы. Пры гэтым у «Херсонскай вобласці і ў Крыме расіяне будуць весці абарону», — заявіў спікер Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Вадзім Скібіцкі.

Паводле яго даных, расійскаму войску спатрэбяцца яшчэ два месяцы, каб укамплектаваць новыя вайсковыя фармаванні. У ГУР лічаць, што Мінабароны Расіі плануе мабілізаваць яшчэ ад 300 да 500 тысяч расіян для наступальных аперацый на ўсходзе і поўдні Украіны вясной і летам 2023 года.

Раней газета Financial Times паведаміла, што Расія цягам наступных 10 дзён можа пачаць буйнамаштабны наступ ва Украіне — у раёне Крамянной і Лімана ў заходняй частцы Луганскай вобласці. Кіраўнік ваеннай адміністрацыі Луганскай вобласці Сяргей Гайдай пацвердзіў, што расійская армія сцягвае войскі ў гэты раён і можа пачаць наступ пасля 15 лютага.

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1