Алег Раманаў. Скрын відэа БТ
«Партыя будуецца з нуля. Мы не пераўтвараем грамадскае абʼяднанне «Белая Русь». Яно застаецца ў палітычнай і грамадскай прасторы нашай краіны. Новая партыя будзе самастойнай сілай, якая накіраваная на вырашэнне тых вострых праблем, што сёння стаяць і перад нашым грамадствам, і, у цэлым, у свеце», — сказаў ён БТ.
Паводле яго, партыю вырашана стварыць праз тое, што людзі «адчулі неабходнасць актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці».
Па-другое, паводле Раманава, сёння патрэбныя «суб’екты адказу на тыя жорсткія выклікі, якія кінутыя нашай краіне». У свеце ідзе вайна, «для таго каб Беларусь аказалася востравам стабільнасці, парадку, росквіту і поспеху, павінны быць зробленыя сурʼёзныя намаганні, патрэбныя арганізаваныя сілы». Партыя абяцае быць адной з такіх сіл, «якая зможа генераваць адказы на тыя выклікі».
Сёння прайшло пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па стварэнні партыі.





