Па словах спецыяліста, лячэнне прэпаратам высокаэфектыўнае і дазваляе цалкам пазбавіцца ад віруса. Прымаць лекі трэба на працягу 12 тыдняў.
С. Вельгін дадаў, што прэпарат прызначае кансіліум дактароў-спецыялістаў.
— Для атрымання лячэння гэтым прэпаратам пацыент з гепатытам С павінен прайсці неабходнае абследаванне ў паліклініцы, — адзначыў С. Вельгін. — Пасля гэтага доктар агульнай практыкі ці доктар-інфекцыяніст запіша пацыента на кансіліум.





