Крыніцы тэлеграм-канала «База» паведамілі, што адпаведнае распараджэнне даў гендырэктар холдынга «Газпрам-Медыя» (у яго ўваходзяць папулярныя расійскія каналы) Аляксандр Жараў.
Акаўнты тэлеканалаў «Матч ТБ» і «Пятніца» не абнаўляюцца тыдзень. На акаўнце ТНТ за гэты час выйшлі некалькі відэа, аднак, магчыма, менеджары выклалі відэа па звычцы. А на акаўнце НТВ нічога не выходзіць з 2 сакавіка мінулага года: яго ў межах санкцый заблакаваў сам хостынг.
Пры гэтым на RuTube (расійскім аналагу YouTube) кантэнт праектаў ГПМ працягвае з’яўляцца.
Распараджэнне Жарава можа быць звязанае з магчымай блакіроўкай пляцоўкі, пра якую часта гавораць расійскія чыноўнікі, а таксама кіраўнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын.





