Незвычайны праект распачалі ў інстаграме сужэнцы Антон і Аліна з Мінска. Яны стварылі старонку «Чабурашка Падарожнік» (гэта не звязана з выхадам новага фільма пра гэтага героя — свой праект мінчукі пачалі раней), апранулі цацку ў адмысловую вышыванку з беларускім арнаментам і возяць яе па краіне.

Вандроўнікі публікуюць здымкі з Чабурашкам каля адметных аб’ектаў — у асноўным, гэта каталіцкія храмы. Муж і жонка выкладаюць фота і відэа, кожны раз распавядаючы пра гісторыю касцёла, які наведалі. З пачатку 2023 года Чабурашка ў вышыванцы паспеў пабываць у храмах вёсак Белагруда, Жырмуны, Асава, гарадскога пасёлка Радунь.

Старонка праекта мае каля 3 тысяч падпісантаў. Як адзначаюць яго аўтары, яны любяць падарожжы і прыгоды, мараць пра аўтадом.

Клас
22
Панылы сорам
24
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1