Галіна Дзягілева падчас аднаго са спектакляў тэатра. Фота: bntu.by

Галіна Дзягілева падчас аднаго са спектакляў тэатра. Фота: bntu.by

Ці будзе працаваць тэатр пасля сыходу дырэктаркі — незразумела, існуе рэальная рызыка яго страціць. Як расказалі «Зеркалу» суразмоўцы са сферы культуры, звальненне Дзягілевай не было палітычным. У гэтым годзе актрысе спаўняецца 76 гадоў, таму гэта магло быць і проста па ўзросце. 

Куды большы ўдар па тэатры нанесла тое, што ў верасні 2022 года ўлады прыпынілі працу Чырвонага касцёла — менавіта ён з канца дзевяностых стаў пляцоўкай для «Зніча»: там была абсталяваная спецыяльная зала. З таго часу спектакляў больш не праводзілася. Апошняе абнаўленне афішы датаванае якраз вераснем.

Затым памёр Вячаслаў Шакаліда — адзіны актор, які быў у штаце тэатра.

«Зніч» не працуе ўжо амаль 5 месяцаў. У штаце няма ніводнага акцёра, пасада дырэктара і мастацкага кіраўніка вакантныя — пра новае прызначэнне нічога не паведамлялася. Існуе небяспека, што гэты тэатр увогуле знікне.

Тэатр «Зніч» з'явіўся ў 1989 годзе, свой першы спектакль паказаў праз год у Полацку. Заснавальніцай «Зніча» была Галіна Дзягілеваякая да таго 17 гадоў (1968-1985) працавала ў віцебскім тэатры імя Якуба Коласа.

Спектаклі гэтага тэатра паказваліся на фестывалях як у Беларусі, так і за мяжой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
12
Абуральна
0