Фота: РБК
Як паведамілі РБК у выдавецтве «Атлас прынт», выпушчана некалькі насценных карт Расіі, Еўразіі і свету, а таксама атлас свету, дзе адлюстраваны тэрыторыі, якія нібыта «ўвайшлі» ў склад краіны 4 кастрычніка. Але на картах ёсць і тыя тэрыторыі, што кантралююцца ўкраінцамі: Херсон і Запарожжа.
У выдавецтве ўдакладнілі, што адгрузкі карт у крамы пачаліся ў пачатку гэтага тыдня.





