Карта ўяўляе сабой план цэнтральнай часткі горада і ўмацаванняў са схематычным пазначэннем асноўных вуліц. Звяртае на сябе ўвагу дэталізацыя менавіта ўмацаванняў Магілёва — акрамя тэрыторыі былога замка, які ўжо не існаваў амаль стагоддзе на той час, абазначаныя некалькі рэдутаў. Таксама выразна выдзеленыя лініі гарадскіх сцен, дакладна пазначаныя гарадскія брамы.

На плане горада ёсць чарнільныя надпісы на нямецкай мове, а рэчка Дубравенка падпісаная кірыліцай. У верхнім правым вугле пазначана дата складання плана — 6 верасня. Таксама прысутнічаюць подпісы алоўкам, верагодна, пазнейшыя альбо нават сучасныя. Адзін з іх і дае падставу для дакладнага датавання плана — 06.09.1812 года.

Дэталізацыя ўмацаванняў, нямецкая мова тэкстаў падштурхоўваюць да думкі, што аўтарам плана мог быць хтосьці з нямецкіх салдат арміі Напалеона, калі яны знаходзіліся ў горадзе падчас вайны 1812 года.

Клас
34
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
3