Калі машыну спынілі ў Смаленскай вобласці, то яе кіроўца паказаў фітасанітарны сертыфікат, выдадзены беларускім бокам, згодна з якім у машыне перавозілася 21 тона свежай белакачаннай капусты са Столінскага раёна. Гародніну везлі нібыта ў Санкт-Пецярбург.
Аднак пры аглядзе транспарту супрацоўнікі Рассельгаснагляда выявілі, што насамрэч пад сеткамі з капустай былі схаваныя скрыні з грушамі, і якраз на іх у перавозчыка ніякіх дакументаў не было.
Груз затрыманы, кіроўцу збіраюцца прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.





