Фота: Peter Nicholls/Pool via AP

Фота: Peter Nicholls/Pool via AP

«Украінскія экіпажы, якія прыбылі на вучэнні на мінулым тыдні, будуць выкарыстоўваць танкі Challenger 2 для абароны суверэннай тэрыторыі Украіны ўжо ў наступным месяцы. І мы сёння дамовіліся пашырыць праграму навучання, праз якую прайшлі ўжо 10 тысяч украінскіх вайскоўцаў, на марпехаў і пілотаў знішчальнікаў», — заявіў Рышы Сунак.

Пры гэтым брытанскі прэм'ер адзначыў, што ягоная краіна прыкладае намаганні для таго, каб неабходная заходняя зброя апынулася ва Украіне ў найбліжэйшыя тыдні, а не праз месяцы або гады.

«Мы павінны ўзброіць Украіну ў кароткатэрміновай перспектыве і таксама ўзмацняць яе на доўгатэрміновую перспектыву. Нельга дапусціць, каб Украіна зноў была ўразлівай мішэнню для новай агрэсіі», — падкрэсліў Рышы Сунак.

15 студзеня Брытанія пацвердзіла планы перадаць Украіне эскадрон з 14 танкаў Challenger 2 і каля 30 САУ калібру 155 мм AS90.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1