Фота AP

Фота AP

З-за замаразкаў на ўсходзе краіны мабільнасць перамяшчэння войскаў па перасечанай мясцовасці не змянялася некалькі тыдняў.

8 лютага тэмпература ў Данбасе склала 0 градусаў па Цэльсіі а прагнозы на наступны тыдзень прадугледжваюць яшчэ большае пацяпленне — павышэнне тэмпературы глебы і раставанне снегу. Гэта можа прывесці да спаду мабільнасці ў гэтых раёнах.

Да сярэдзіны — канца сакавіка непраходная гразь зробіць перасоўванне войскаў практычна немагчымым. Камандаванне з абодвух бакоў, хутчэй за ўсё, не будзе планаваць буйных наступаў у гэты перыяд.

Аднак палітычныя мэты або аператыўная неабходнасць могуць пераважыць нязручнасці ўмоў надвор'я. Гэта ўжо было прадэманстравана, калі Расія абрала часам уварвання ва Украіну канец лютага.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?