Фота: pexels.com

Фота: pexels.com

Тое, у якой позе спяць людзі, залежыць ад іх індывідуальных пераваг. Некаторыя могуць заснуць толькі на спіне, іншыя выбіраюць сон на жываце. На жаль, не ўсе позы для сну аднолькава карысныя.

Найлепшы варыянт — спаць, лежачы на спіне. Медыкі лічаць, што такая поза дапамагае разгрузіць хрыбетнік і мышцы, а таксама спрыяе правільнаму кровазвароту, і кроў у выніку бесперашкодна дасягае ўсіх канечнасцей. Калі вы спіце на спіне, вам не прыйдзецца турбавацца пра балючыя сутаргі ці аняменне ў нагах ці руках. Боль у спіне і шыі паменшае, у жанчын таксама панізіцца выражанасць перадменструальнага сіндрому.

Пякотка — яшчэ адно паказанне для сну на спіне, бо правільная поза дапаможа аблягчыць яе сімптомы. Калі вы спіце на спіне, лепш, каб галава і верхняя палова цела былі трохі, а не занадта ўзнятыя. Сон на спіне не дае страўнікаваму соку трапляць у верхнія сегменты стрававальнай сістэмы, што і прыводзіць да развіцця пякоткі.

Але тым, хто храпіць, спаць на спіне не варта. У такой позе людзі храпяць мацней, і рот адкрываецца, што не ёсць норма.

Для тых, каму не варта ці проста не падабаецца спаць на спіне, эксперты раяць яшчэ адзін варыянт — сон на баку. Гэтая поза асабліва пасуе тым, у каго баляць шыя і спіна, хто храпіць.

У якой бы позе мы ні спалі, яна азначае ціск на пэўную частку цела або на пэўныя органы. Напрыклад, калі мы спім на правым баку, ціск зазнае печань, калі на левым — сэрца. Лепш пазбягаць такіх поз, калі ціску падвяргаюцца хворыя органы ці часткі цела. Таксама абавязкова трэба час ад часу мяняць позы падчас сну.

Цяжарным жанчынам раяць спаць на левым баку, і ўсім будзе карысна класці паміж ног падушку, бо гэта дапамагае разгрузіць хрыбетнік. Але не ўсё так добра: ёсць даныя, што сон на баку павялічвае рызыку з’яўлення маршчын і можа спрыяць абвісанню грудзей.

Горш за ўсё, па меркаванні экспертаў, калі вы будзеце спаць на жываце. У гэтай позе твар прыціскаецца да падушкі, і забеспячэнне кіслародам парушаецца. Людзі, якія рэгулярна засынаюць і прачынаюцца на жываце, часта скардзяцца на болі ў шыйным аддзеле хрыбетніка.

Звярніце ўвагу, што заўсёды ёсць выключэнні з правілаў. Каб выбраць сабе позу для сну, людзям з дэфектамі хрыбетніка і некаторымі іншымі праблемамі са здароўем можа спатрэбіцца дапамога доктара.

Чытайце таксама: Шчаслівы ўспамін дапаможа вам заснуць. Вось як гэта працуе

Як часта трэба мяняць пасцель?

Сон пасля ежы: наколькі гэта здаровая звычка?

Клас
41
Панылы сорам
9
Ха-ха
7
Ого
7
Сумна
6
Абуральна
13