Надзея Астапчук на Алімпіядзе ў Лондане — 2012. Фота: AP Photo / Matt Dunham

Надзея Астапчук на Алімпіядзе ў Лондане — 2012. Фота: AP Photo / Matt Dunham

Пра тое, што яна цяпер дома, сама Надзея Астапчук паведаміла ў інтэрв'ю Марату Маркаву на АНТ. У якім статусе яе адпусцілі (проста вызвалілі ці пад падпіску аб нявыездзе), ці заведзеная крымінальная справа — невядома.

Магчыма, інтэрв'ю было адной з умоў вызвалення. Гэтыя «добраахвотныя» гутаркі ў лукашэнкаўскай сістэме, якія хутчэй за ўсё адбываюцца пад ціскам, а не па сваёй волі, — адна з формаў катавання.

Так, напрыклад, лукашэнкаўцы запісвалі зварот байца Аляксея Кудзіна з СІЗА.

У 2021-м Маркаў браў інтэрв'ю ў Рамана Пратасевіча, затрыманага пасля прымусовай пасадкі самалёта Ryanair.

Раней расійская журналістка Кацярына Яньшына, якая знаходзілася на Акрэсціна з 5 па 20 студзеня, распавяла, што чула ад сваіх сукамерніц пра тое, у якіх умовах у той час сядзела Астапчук.

Паводле сукамерніц Кацярыны, спартоўка захварэла падчас зняволення, але нават у такім стане, лежачы на падлозе, закрывала сабой людзей ад скразняку.

«Хворая, лежачы на падлозе, закрывала сабой людзей ад скразняку». Былая зняволеная з Акрэсціна — пра Надзею Астапчук

Клас
11
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
46
Абуральна
3