Знішчаная расійская тэхніка. Фота: Evgeniy Maloletka / AP 

Знішчаная расійская тэхніка. Фота: Evgeniy Maloletka / AP 

Гіркін піша, што пад Вуглядарам расійскім камандаваннем былі «ўзорна паўтораны ўсе памылкі, якія здзяйсняліся раней»: «не прыкрытае з паветра і сіламі РЭБ вылучэнне танкавых і матарызаваных калон па вузкіх дарогах уздоўж рэдкіх лесапасадак па ідэальна роўнай мясцовасці (так як па баках — мінныя палі) скончылася разгромам».

Частка тэхнікі, паводле Гіркіна, была знішчана ўдарамі супрацьтанкавых ракет (якія запускаюцца з вышынных дамоў Вуглядара), частка — артылерыяй, якая «страляе вельмі дакладна».

Страчана, піша Гіркін, больш за 30 адзінак бранятэхнікі, страты «двухсотымі» толькі ў танкістаў — «многія дзясяткі», «марпехаў, спецназаўцаў і мотастралкоў загінула яшчэ больш».

І, самае галоўнае, даводзіць былы міністр абароны так званай «ДНР», усе гэтыя страты аказаліся «аднабаковымі»: украінцы «расстралялі атакуючых, «як у ціры». Украінцы, паводле Гіркіна, «зноў без адмысловай працы ўтрымалі свае пазіцыі ва ўмацаваным раёне, які да таго ўжо спрабавалі вясной і летам мінулага года (таксама «ў лоб») узяць неаднаразова».

Гіркін таксама распавядае, як «звыкла» «паслалі на смерць у данецкай «промцы» пры наступе на Аўдзееўку дзве роты штурмавой пяхоты — батальёны былой народнай міліцыі «ДНР», «не падтрымаўшы іх ні нармальным артылерыйскім агнём (які быў выключна патрэбны), ні бранятэхнікай (якую «бераглі ад мін», а размініраваць мясцовасць не атрымалася па тэхнічных прычынах)».

«Увогуле, гэтым і скончыўся шырока анансаваны па сетцы «ўра-ваенкарамі» наступ расійскай арміі на ўсім Данецкім фронце», піша Гіркін.

Клас
167
Панылы сорам
6
Ха-ха
63
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
10