Алег Валошын і Надзея Сас. Фота: сацсеткі

Алег Валошын і Надзея Сас. Фота: сацсеткі

Дэпутат Алег Валошын «свядома дзейнічаў на шкоду суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і непарушнасці, абараназдольнасці, дзяржаўнай, эканамічнай і інфармацыйнай бяспецы Украіны», — гаворыцца ў паведамленні СБУ Украіны. 

Дэпутата падазраюць у здрадзе дзяржаве, гэта частка 1 артыкула 111 КК Украіны.

У парламенце ён рэпрэзентаваў «Апазіцыйную платформу — За жыццё» — прарасійскую партыю, якая ўзнікла на руінах Партыі рэгіёнаў, якую ўзначальвалі былы прэзідэнт Віктар Януковіч і прэм'ер Мікалай Азараў, якія збеглі ў Расію ў 2014 годзе.

У рамках адкрытай крымінальнай вытворчасці супрацоўнікі СБУ сумесна з Дзяржаўным бюро расследаванняў пад пракуратурай Генпракуратуры праводзяць следчыя дзеянні па адрасах рэгістрацыі фігуранта, яго сваякоў і кантактаў.

«Прымаецца комплекс мер для прыцягнення да справядлівай адказнасці Валошына, якога цяпер хаваюць ад правасуддзя за мяжой», — паведамляе СБУ Украіны.

Алег Валошын раней працаваў прэс-сакратаром і дырэктарам Дэпартамента інфармацыі Міністэрства замежных спраў Украіны. У Вярхоўную Раду ён увайшоў па спісе «Апазіцыйнай платформы — За жыццё».

Як выявілася цяпер, у Валошына паралельна было расійскае грамадзянства, як і ў многіх іншых высокапастаўленых дзеячаў партыі Януковіча, уключаючы міністра абароны.

У чэрвені 2022-га дзейнасць партыі рашэннем суда была забаронена, бо сабраліся доказы, што яна была часткай ваеннага сцэнара Расіі і лукашэнкаўцаў па захопе Украіны і ліквідацыі ўкраінскай дзяржаўнасці.

Вядома, што ў сакавіку Дзяржаўнае бюро расследаванняў Украіны правяло ператрусы ў некаторых дэпутатаў АПЗЖ. Як паведамлялася раней, у кватэры Алега Валошына была знойдзена зброя.

Следчыя дзеянні праводзілася ў рамках дасудовага расследавання, якое было распачата па факце «неправамерных дзеянняў службовых асоб праваахоўных органаў, якія садзейнічалі пэўным асобам, у прыватнасці, народным дэпутатам, у незаконным перасячэнні дзяржмяжы».

Была адкрыта крымінальная вытворчасць па ч. 3 арт. 365 КК Украіны (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў работнікам праваахоўнага органа, якое прывяло да цяжкіх наступстваў).

Сама Надзея Сас таксама была членам АПЗЖ, балатавалася ад яе ў дэпутаты Днепрапятроўскай абласной рады. Ва Украіне яна працавала на канале «112 Украіна», у кіраўніцтва якога ўваходзіў і сам Валошын.

Алег Валошын і яго жонка Надзея Сас разам з двума дзецьмі цяпер жывуць у Беларусі. Туды яны пераехалі 13 лютага, за 11 дзён да ўварвання расійскіх войскаў. Сас, хоць ніколі раней не мела дачынення да Беларусі, цяпер вядзе палітычнае ток-шоу «Сасс упаўнаважаны заявіць», у якое запрашае беларускіх і расійскіх прапагандыстаў.

Чытайце таксама: 

Працавала на тэлеканалах Медзведчука. Хто такая Надзея Сас — новая прапагандыстка СТБ

«Галоўнае, як сказаў кіраўнік дзяржавы, — «раздзявацца і рабіць». Хто такі Мікіта Палякевіч — новы твар АНТ

Расія зноў вядзе масіраваны абстрэл Украіны

Клас
9
Панылы сорам
11
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
37