Аб продажы Synevo «Хеліксу» стала вядома ў лістападзе мінулага года, але неўзабаве з'явілася інфармацыя, што кампанія нібыта аказалася ў ліку тых, якія ўрад забараніў прадаваць. Але, відаць, для расіян гэта невырашальнай праблемай не стала. 

Да куплі расійскім бізнэсам беларуская сетка Synevo была інтэграваная ў еўрапейскую сетку лабараторый «Медыкавер». Яна доўгі час была адзінай лабараторыяй у Беларусі, якая мела права праводзіць мікрабіялагічныя даследаванні. Праца вялася ў 58 лабараторных пунктах у 23 гарадах.

Цяпер пачалася арганізацыйная праца па пераводу ўсіх гэтых лабараторый на стандарты «Хелікса».

Таксама кампанію чакае рэбрэндынг. Да канца бягучага года сетка будзе працаваць пад двума брэндамі, расказаў заснавальнік і генеральны дырэктар «Хелікса» Юрый Андрэйчук, а пасля застанецца толькі Helix.

Лабараторная служба «Хелікс» вядомая сваімі 600 дыягнастычнымі цэнтрамі і лабараторнымі пунктамі ў 200 гарадах Расіі і Казахстана. За 2021 год выручка кампаніі склала 16,1 мільярда рублёў, чысты прыбытак — 1,69 мільярда.

Чытайце таксама:

Новымі ўласнікамі сеткі Synevo ў Беларусі стануць рускія 

Сетку Synevo забаранілі прадаваць

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
17