Фота: Stuart Brown

Фота: Stuart Brown

Аўтарам улову стаў 28-гадовы Сцюарт Браўн з графства Даўн. Мужчына не адразу паверыў, што яму ўсміхнулася такая ўдача.

Хоць за продаж такога амара можна атрымаць значную суму, брытанец выпусціў яго ў ваду ля ўзбярэжжа Белфаста.

«Ён зноў у заліве. Спадзяюся, што калі яго хтосьці зловіць, то таксама выпусціць», — напісаў у сацсетках Браўн, апублікаваўшы фота рэдкага ўлову.

Браўн кажа, што бачыць такога амара ўпершыню.

«Іншыя рыбакі, з якімі я размаўляў, якія нашмат старэйшыя за мяне, таксама ніколі такога не бачылі, — дадаў ён. — Гэта для ўсіх стала нечаканасцю. Ніколі не ведаеш, што цябе чакае».

Большасць амараў (яны ж лобстары) — цёмна-карычневага колеру, але могуць мець іншыя незвычайныя адценні, у прыватнасці, аранжавы, чырвоны і жоўты.

Звонку сіні лобстар нічым не адрозніваецца ад звычайнага. Па будове ён падобны да рачнога рака, але пераўзыходзіць яго па памерах.

Навукоўцы кажуць, што незвычайны колер звязаны з генетыкай. З-за таго, што бялок, які адказвае за афарбоўку экзашкілета, выпрацоўваецца ў лішку, натуральны колер лобстараў набывае сіняватае адценне.

Сіняя афарбоўка для гэтых членістаногіх вельмі рэдкая і сустракаецца прыкладна ў адной асобіны на два мільёны.

Таму рыбакі моцна радуюцца, калі такі сустракаецца падчас лоўлі рыбы, таму што прадаць яго можна вельмі дорага.

Клас
24
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
9
Сумна
1
Абуральна
4