Згодна з матэрыяламі справы, 38-гадовы Дзмітрый Сцяпанаў у верасні 2020 года з дапамогай мабільнага тэлефона стварыў тэлеграм-чат, паведамленні ў якім у сакавіку 2022 года судом Ленінскага раёна Брэста прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі. Затым Сцяпанаў, нібыта будучы адміністратарам гэтага чата па лістапад 2022 года, аб'яднаў групу грамадзян і кіраваў дзейнасцю гэтай супольнасці, схіляючы людзей да экстрэмісцкай дзейнасці.

Акрамя таго, абвінавачаны дапускаў і не спыняў размяшчэнне іншымі карыстальнікамі Telegram-чата «ГОБК» абраз прадстаўнікоў улады і суддзяў, а таксама экстрэмісцкіх матэрыялаў, у тым ліку тых, якія распальваюць сацыяльную варожасць і варожасць у дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Сцяпанава яшчэ да суда змясцілі пад варту. Спярша мужчыну судзілі па адміністрацыйных «палітычных» артыкулах, а потым распачалі крымінальную справу. Пры гэтым вельмі падобна на тое, што чат «ГОБК» быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем» ужо пасля затрымання Дзмітрыя.

Суд пакараў Сцяпанава пазбаўленнем волі на тэрмін чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4