Фота: Markus Schreiber / AP

Фота: Markus Schreiber / AP

Палітык памёр у ноч на 11 лютага, прычына смерці невядомая, піша РБК.

Модрау ўзначальваў урад ГДР з лістапада 1989 года да красавіка 1990-га, ён займаў пасаду каля 150 дзён. Пасля падзення Берлінскай сцяны ў 1989 годзе Модрау вёў перамовы з урадам ФРГ аб далейшым збліжэнні.

У сакавіку 1990 года ў ГДР адбыліся першыя свабодныя выбары ў Народную палату (парламент) рэспублікі, па выніках якіх партыя Модрау страціла ўладу. Праз месяц палітык пакінуў пасаду старшыні Савета Міністраў. Яго змяніў Лотар дэ Мэзьер. Ён быў прадстаўніком Хрысціянска-дэмакратычнага саюза і першым кіраўніком урада не камуністам. Дэ Мэзьер быў апошнім кіраўніком урада незалежнай ГДР — далей адбылося аб'яднанне Германіі.

Модрау, яшчэ знаходзячыся ва ўладзе, прапаноўваў забяспечыць вайсковы нейтралітэт аб'яднанай Германіі і крытычна ўспрымаў новаўтвораную дзяржаву. Ён меркаваў, што аб'яднанне адбылося занадта хутка і ў аднабаковым парадку, а інтарэсы ГДР пры гэтым не ўлічваліся. Палітык таксама выказваў меркаванне, што пасля аб'яднання з ФРГ рэспубліку называлі «неправавой дзяржавай».

Пасля сыходу з пасады старшыні Савета Міністраў ГДР і аб'яднання Германіі Модрау засядаў у Бундэстагу (1990—1994 гады) у якасці дэпутата ПДС (Партыі дэмакратычнага сацыялізму), якая ўтварылася ў выніку зліцця СЕПГ і іншых партый. З 1999 па 2004 год ён прадстаўляў ПДС у Еўрапарламенце.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0