Развітанне з Эдуардам Лобавым. Фота: «Белсат»

Развітанне з Эдуардам Лобавым. Фота: «Белсат»

Развітанне пачалося ў 13 гадзін па мясцовым часе ў касцёле Святога Аляксандра на плошчы Трох Крыжоў у Варшаве. На ўваходзе ў касцёл утварылася чарга. Не ўсе змаглі трапіць унутр.

На развітанні са шчымлівымі словамі выступіла маці Эдуарда Марына Лобава. 

«Дарагі мой сынок! Выпаў на тваю долю такі кароткі жыццёвы шлях. Але твая мара стаць прафесійным вайскоўцам збылася. Ты марыў бараніць зямлю сваю ад ворагаў. На жаль, загінуў са зброяй у руках на полі бою, абараняючы незалежнасць Украіны. Мы ганарымся табой! Вечная табе слава, сынок!» — сказала Марына Лобава.

Яна падзякавала ўсім, хто спрычыніўся да арганізацыі пахавання. Менш чым за суткі беларусы сабралі суму, патрэбную для перавозу цела загінулага ваяра і арганізацыі і правядзення развітання і пахавання.

Таксама спадарыня Лобава падзякавала амбасадару Польшчы ў Беларусі Артуру Міхальскаму, які «дабіўся дазволу на пахаванне грамадзяніна Беларусі Эдуарда Лобава ў Варшаве».

Фота: «Радыё Свабода»

Фота: «Радыё Свабода»

«Для нашай сямʼі не засталося нічога важнейшага, як хадзіць на магілку свайго сына. На жаль, на Радзіме мы не змаглі б гэтага зрабіць. Акупацыйная ўлада ў Беларусі пазбавіла майго сына не толькі магчымасці жыць і працаваць у Беларусі, але нават і быць пахаваным ля продкаў», — заявіла Марына Лобава.

Маці загінулага ваяра таксама падзякавала ўкраінцам і Украіне, «якая дала яму магчымасць там жыць і працаваць. Ён быў там шчаслівы, меў шмат сяброў, меў працу».

«Хачу пажадаць Украіне як мага хутчэй перамагчы ў гэтай вайне, дабіцца незалежнасці, бо мой сын заўжды марыў бачыць Беларусь і Украіну свабоднымі і незалежнымі. І за гэта аддаў самае каштоўнае, што меў, сваё жыццё!» — сказала Марына Лобава.

Зянон Пазняк на развітанні. Фота: «Радыё Свабода»

Зянон Пазняк на развітанні. Фота: «Радыё Свабода»

Фота: «Радыё Свабода»

Фота: «Радыё Свабода»

Амбасадар Украіны ў Польшчы Васіль Зварыч падзякаваў Марыне Лобавай за годнага сына, які злажыў жыццё за Украіну.

«Вы выхавалі сапраўднага беларуса. Ён быў патрыётам Беларусі, быў чалавекам волі і свабоды. І ніколі не быў рабом. У нас ва Украіне кажуць, што рабоў у рай не пускаюць.

А ён, нават седзячы ў вязніцы, быў чалавекам вольным. Ён захоўваў волю і свабоду ў сваім сэрцы і абараняў гэтую найвялікшую каштоўнасць цаною ўласнага жыцця. Я хачу падзякаваць, што выхавалі яго ў вялікай любові да сваёй Бацькаўшчыны і да свайго бліжняга. Бо, як казаў Гасподзь, няма большае любові, як аддаць жыццё за бліжняга свайго. Ваш сын — герой, а героі не паміраюць!» — сказаў Васіль Зварыч. 

Намеснік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук. Фота: «Радыё Свабода»

Намеснік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук. Фота: «Радыё Свабода»

Фота: «Радыё Свабода»

Фота: «Радыё Свабода»

Бацькі Эдуарда Лобава. Фота: «Радыё Свабода»

Бацькі Эдуарда Лобава. Фота: «Радыё Свабода»

Эдуард Лобаў загінуў у баях за абарону ўкраінскага Вуглядара. Ён вядомы актывіст «Маладога фронту», быў затрыманы пасля выбараў 2010 года, прызнаны палітвязнем.

Эдуард адмаўляўся пісаць прашэнне аб памілаванні і цалкам адбыў 4-гадовы тэрмін у адной з найгоршых турмаў Беларусі — івацэвіцкай калоніі «Воўчыя норы».

З 2015 года абараняў Украіну. Загінуў 26 студзеня ва ўзросце 34 гадоў ад смяротнага ранення, якое атрымаў, прыкрываючы сабой камандзіра.

«Эдуард — шчыры вернік, каталік і мужны чалавек сам па сабе. Адзін з тых людзей, хто ёсць прыкладам для новага пакалення беларусаў», — так некалі пісаў пра яго старшыня БХД, а цяпер палітвязень Павел Севярынец.

Клас
5
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
60
Абуральна
4