«У камісію паступіла дастатковая колькасць зваротаў, але фактычна ўсе яны не адпавядаюць тым крытэрыям, якія прапісаны ва ўказе», — сказаў Аляксей Стук.

Паводле яго, звароты «паступілі не толькі з-за мяжы, але і з тэрыторыі Беларусі».

Намеснік генеральнага пракурора сказаў, што камісія разглядае толькі тыя звароты, якія адпавядаюць крытэрыям, прапісаным ва ўказе.

Ён нагадаў, што ў заяве неабходна адказаць, у сувязі з чым, а таксама чаму чалавек вырашыў, што ў дачыненні да яго ёсць даныя аб здзяйсненні правапарушэнняў.

Намеснік генеральнага пракурора расказаў, каму не варта чакаць ласкі камісіі. «Калі чалавек здзейсніў цяжкае, асабліва цяжкае злачынства, накіраванае на падрыў канстытуцыйнага ладу Беларусі, супраць інтарэсаў нацыянальнай бяспекі і інтарэсаў Рэспублікі Беларусь, асабліва, калі звязана з гвалтам у дачыненні да прадстаўнікоў улады, то такім людзям, вядома, ласкі чакаць не варта. Але ўсё роўна я заўважу, што нават у такім выпадку добраахвотная яўка, раскаянне ў здзяйсненні злачынства, пакрыццё ўрону будзе ўлічвацца», — заахвочвае ён.

Чытайце таксама:

Указ пра «камісію па вяртанні» склалі так, каб ён нічога не гарантаваў. Вось што гэта даказвае

«Камісія па вяртанні» пайшла па сваяках актывістаў

Пракуратура заявіла пра першы зварот у «камісію для эмігрантаў». А гэта была рэдактарка «Белсата»

Клас
3
Панылы сорам
16
Ха-ха
121
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
6