Цяжкая буслянка можа ўпасці, і здарыцца гэта можа і тады, калі ў ёй ужо вывеліся птушаняты.

Як дапамагчы буслам да іх прылёту?

Калі таўшчыня буслянкі большая за 30 см, скіньце верхнія слаі вецця з яе, калі ў вас ёсць доступ.

Абавязкова сачыце пры гэтым за сваёй бяспекай і за бяспекай тых, хто знаходзіцца побач!

Калі буслянка на слупе ЛЭП, не чапайце яе самастойна, а звярніцеся да электрыкаў. Папрасіце іх скінуць верхні слой, каб таўшчыня стала 15-20 см.

Калі буслянку скінула ветрам, можна зрабіць платформу з галля, жэрдак ці дошак сваімі сіламі. У НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах ёсць падрабязная інструкцыя па будаванні і ўсталяванні платформы для белых буслоў. Спампаваць файл можна па спасылцы.

Але калі буслянка знаходзіцца на апоры ЛЭП, гэта небяспечна і для птушак, і для чалавека. У такім выпадку трэба звярнуцца ў мясцовае падраздзяленне «Белэнерга» і ўдакладніць пра магчымасць усталявання новай апоры і платформы для буслянкі.

Чытайце таксама:

У Беларусь ужо вярнуліся першыя пералётныя птушкі

«Здаецца, гэта замаскіраваныя яноты». У вёсцы на Гомельшчыне жывуць буслы, якія не змаглі паляцець на поўдзень

Тры беларускія буслянкі ўвайшлі ў топ-10 самых вялікіх гнёздаў белых буслоў у Еўропе

Ратавальнікі дапамаглі буслу, нага якога заблыталася ў вяроўцы ВІДЭА

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3