Фота: інстаграм спявачкі

Фота: інстаграм спявачкі

«Вясна» тады паведамляла, што дзяўчыне інкрымінуюць «народны» артыкул 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Нядаўна спявачку перавялі ў СІЗА на вуліцы Валадарскага.

Аляксандра Захарык у 2009 і 2016 гадах выходзіла ў фінал нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне». У 2016 годзе яна прадстаўляла Беларусь на конкурсе «Новая хваля». А найбольшую вядомасць набыла як удзельніца расійскага тэлевізійнага праекта «Голас».

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
14