Фота horizont.tv

Фота horizont.tv

На сайце кампаніі пішуць, што гэта ноўтбук «з найбольш магутным і энергаэфектыўным працэсарам» для «паўсядзённых і офісных задач».

Гэта ноўтбук з чатырохядзерным працэсарам з частатой да 5 ГГц, 16 ГБ аператыўнай памяці і SSD-назапашвальнікам на 512 ГБ.

У якасці перадусталяванай аперацыйнай сістэмы ў ноўтбуку H-book 15 МАК4 (T74E4W) выкарыстоўваецца Windows 11 Home. Мадэль абсталяваная двухканальным Wi-Fi 5 AC, Bluetooth 5.1, двума USB 3.0 Type-A, адным USB Type-C, портам HDMI 1.4, аўдыёраз'ёмам і слотам для карт памяці.

Акумулятар дазволіць выкарыстоўваць ноўтбук у аўтаномным рэжыме да 8 гадзін, у гэтым час карыстальнік зможа прайграваць відэа ў фармаце Full HD і займацца анлайн-сёрфінгам. Пры максімальнай нагрузцы, напрыклад, пры праграмаванні або працы ў CAD-сістэмах зарадкі хопіць на 4 гадзіны.

Кошт ноўтбука H-book 15 МАК4 (T74E4W) чамусьці ўказаны ў расійскіх рублях: 69990, гэта прыкладна 2647 беларускіх рублёў. Пішацца, што ён даступны для продажу ў анлайн-крамах РФ.

Расійскі блогер Wylsacom зрабіў агляд «беларускага макбука»

Клас
1
Панылы сорам
14
Ха-ха
25
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
3