Прадстаўнікі літоўскай мытні паведамілі, што пытанне закрыцця памежнага пераходу «Стасілас» для руху грузавых цягнікоў з Беларусі ў Літву яны абмяркоўвалі як мінімум з 19 студзеня.
Па словах мытні, гэтая мера звязаная з адсутнасцю на мытным пасту «Стасилас» рэнтгенаўскіх сістэм, з-за чаго цяжэй перашкаджаць правозу кантрабандных грузаў, у першую чаргу — цыгарэт.
Цяпер грузавыя цягнікі з Беларусі ў Літву часова не будуць праходзіць праз «Стасілас», а будуць накіраваныя на іншыя пункты пропуску — праз станцыю «Кяна», дзе рэнтгенаўскія сістэмы для сканавання грузаў усталяваныя.





