Па звестках расійскага Адзінага дзяржаўнага рэестра юрыдычных асоб (ЕГРЮЛ), на мінулым тыдні Фазэлю перайшла доля ў памеры 54% у ТАА «Алма Холдынг».

Да гэтага часу аналагічны пакет быў на балансе швейцарскай Procuri S. A., астатнія 46% належаць «Волга груп Агра», якая ўваходзіць у «Волга груп» прадпрымальніка Генадзя Цімчанкі, сябра Уладзіміра Пуціна. 

«Алма» займаецца вырошчваннем яблык прэміум-класу па інтэнсіўнай тэхналогіі ў Краснадарскім краі. Ёй належыць амаль 400 га садоў.

Па звестках ЕГРЮЛ, на гэты момант Рэнэ Фазэль з'яўляецца грамадзянінам Расіі.

Як індывідуальны прадпрымальнік, ён унесены ў расійскі Адзіны дзяржаўны рэестр (ЕГРИП) у студзені 2022-га. 

Фазэль узначальваў ІІХФ з 1994 года па 2021-ы, гэта ў гісторыі гэтага віду спорту цэлая эпоха. Займаючы гэтую пасаду, ён сябраваў не толькі з Пуціным, але і з Лукашэнкам, з-за чаго ўсяляк супраціўляўся ў 2021 годзе пазбаўленню лукашэнкаўскага рэжыму права прымаць у Мінску часткі чэмпіянату свету. Толькі кансалідаваная пазіцыя асноўных спонсараў чэмпіянату дала магчымасць прыняць гэтае непрыемнае для Лукашэнкі рашэнне. 

Нямала гэтаму паспрыяў сам Лукашэнка, які прыезд Фазэля ў Мінск на пачатку 2021 года ператварыў у прапагандысцкае шоў з дэманстратыўнымі абдымкамі на камеры. Акрамя таго, Фазэль таксама цёпла сустрэўся і сфатаграваўся з тагачасным кіраўніком Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрыем Баскавым, якога небеспадстаўна абвінавачваюць у датычнасці да забойства Рамана Бандарэнкі.

У выніку нават сам Фазэль урэшце не знайшоў магчымасцяў далей супраціўляцца агульнаму трэнду, а пазней нават прызнаў, што публічныя абдымкі з такой таксічнай фігурай, як Лукашэнка, былі самай вялікай памылкай у яго кар'еры.

Чытайце таксама:

Фазель: Ці былі абдымкі з дыктатарам Лукашэнкам самай вялікай памылкай у кар'еры? Так

Фазэль пра перамовы з Лукашэнкам: Далі зразумець, што ЧС немагчымы без змены палітычнай сітуацыі

Латушка: Ці запрасілі пана Фазэля на начное паляванне на стужачкі і мірных беларусаў?

 

Клас
2
Панылы сорам
30
Ха-ха
10
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
21