Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

«Сёння мы вырашылі, што гэта варта зрабіць. Таксама мы замацуем гэта нарматыўна», — цытуе Галоўчанку прэс-служба ўрада.

Першапачаткова праект разлічваўся на паўгода: з 19 снежня 2022 года па 30 красавіка 2023 года.

«Мы хацелі ўжо з новага навучальнага года распаўсюдзіць яго вынікі па ўсёй краіне. Гэта, па меншай меры, задача максімум. Мы бачым пытанні, якія патрабуюць дапрацоўкі, і з іх улікам будзем планаваць распаўсюджванне на ўсе школы», — сказаў Галоўчанка.

Ён падкрэсліў, што галоўнае тут — не чыноўнікі. «Гэта пытанне, якое мы вырашаем разам з грамадствам і з кіраўнікамі школ. Менавіта па гэтым пытанні мы ў сваіх рашэннях будзем абапірацца ў першую чаргу на іх меркаванне. Што людзі выберуць для сябе больш правільным і камфортным, так і будзем рабіць», — рэзюмаваў ён.

У эксперыменце Міністэрства адукацыі бярэ ўдзел 21 школа: па тры ў кожнай вобласці і тры ў Мінску.

У рамках праекта першы прыём ежы школьнікі атрымліваюць пазней (арыенціровачна праз 3,5 гадзіны пасля пачатку заняткаў), і гэта абед. Матыў просты: дзеці прыходзяць у школу, паеўшы дома, а школьныя стравы часта не з'ядаюць.

Адзначаецца, што новы падыход не тычыцца сельскіх школ — там усе прыёмы ежы і час захоўваюцца.

У Мінадукацыі прапануюць улічваць колькасць прыёмаў ежы дзяцей у залежнасці ад часу знаходжання ва ўстанове адукацыі. Прапанавалі наступнае: ад 3,5 да 6 гадзін — аднаразовае харчаванне; ад 6 да 10 гадзін — двухразовае; больш за 10 гадзін — трохразовае.

«Рыбу любіце?» Дзеці расказалі Раману Галоўчанку, што яны любяць у школьным харчаванні ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0