Фота ілюстрацыйнае
Яму выставілі абвінавачванне па артыкуле аб удзеле найміта ва ўзброеным канфлікце, ваенных або гвалтоўных дзеяннях (частка 4 артыкула 447 КК Украіны).
Паводле паведамлення ведамства, беларус уступіў у ПВК «Вагнер» у ліпені мінулага года і ўдзельнічаў у баявых дзеяннях супраць Украіны на бахмуцкім кірунку. У лістападзе ён трапіў у палон.
Беларус уступіў у ПВК «Вагнер», каб «зарабіць грошай». Пры затрыманні ўкраінскімі службоўцамі ён распавёў пра катаванні, пазбаўленні грашовага забеспячэння і забойства ўнутры «Вагнера», звязаныя з невыкананнем задач.






https://d3rebrwga7u6ai.cloudfront.net/310468