Самцы, якая патрапіла на фота, больш за тры гады. Як выглядае, яна змагла вынасіць, нарадзіць і выхаваць ажно траіх кацянят. Звычайна гэтыя жывёлы нараджаюць траіх, вельмі рэдка чацвярых рысянят, але выжываюць у іх часцей за ўсё толькі адно-два.
Тут жа жывыя трое, і гэта, як гавораць у Нацпарку, сведчыць пра тое, што ў гэтай мясцовасці для рысяў склаліся камфортныя ўмовы жыцця.
Рысі актыўныя ў асноўным ноччу, перамяшчаюцца яны лёгка і практычна бясшумна. Сілкуюцца цецерукамі, глушцамі і зайцамі, а таксама казулямі і аленямі.
Цяпер, паводле ацэнак, у заказніку «Выганашчанскае» жыве каля 15 гэтых дзікіх катоў, занесеных у беларускую Чырвоную кнігу. Праўда, кіраўнік беларускага Таварыства паляўнічых і рыбаловаў, былы міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч не задаволены аховай рысяў і выступае за тое, каб пачаць на іх паляваць разам з зубрамі і бусламі.
Чытайце таксама:
Шуневіч: Трэба выключыць з Чырвонай кнігі зуброў, мядзведзяў і рысяў, а на буслоў пачаць паляваць





