Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў застаецца на сваёй пасадзе
Аляксей Рэзнікаў распавёў агенцтву Reuters, што Зяленскі сам папрасіў яго застацца пасля скандалу з закупкамі прадуктаў для УСУ па завышаных цэнах.
«Гэта было рашэнне майго прэзідэнта», — сказаў міністр.
Рэзнікаў утрымаўся на пасадзе, нягледзячы на тое, што пасля карупцыйнага скандалу ў Мінабароны Украіны і іншых структурах прайшлі адстаўкі.
Раней пісалі, што ў адстаўку, хутчэй за ўсё, мае пайсці і Рэзнікаў, а замест яго прыйдзе кіраўнік украінскай разведкі Кірыла Буданаў.
Чытайце таксама:
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ