Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Навукоўцы лічаць, што куркума мае процізапаленчыя ўласцівасці. Да кавы з куркумай часта дадаюць карыцу.

Шмат людзей расказвае, што ад кавы з куркумай яны весялеюць, і ў гэтага эфекту ёсць навуковае тлумачэнне. Даказана, што куркума дапамагае палепшыць настрой, а кафеін дадаткова стымулюе арганізм. Таксама вядома, што куркума дапамагае рэгуляваць узровень цукру ў крыві, што асабліва важна для людзей з дыябетам 2 тыпу. 

Яшчэ адзін плюс куркумы — яна паляпшае працу сэрца, а ў камбінацыі з карыцай і імбірам дапамагае пры высокім халестэрыне і крывяным ціску. Гэтая спецыя аблягчае дыскамфорт у стрававальным тракце, звязаны з сіндромам раздражнёнага кішэчніка і яго сімптомамі: дыярэяй, уздуццем жывата і балючымі спазмамі страўніка.

Іншае даследаванне прыйшло да высновы, што куркума можа палегчыць сімптомы язвавага каліту.

Нарэшце, куркума мае антыбактэрыяльныя ўласцівасці, яшчэ яна багатая на антыаксіданты.

Некаторыя дактары лічаць, што куркума эфектыўная пры хваробах скуры накшталт акнэ, псарыязу і экземы. Гэтая тэма пакуль што не надта даследаваная, але навукоўцы мяркуюць, што ў камбінацыі з дэрматалагічнымі лекамі куркума магла б прынесці карысць.

Ёсць, аднак, у куркумы і вялікі мінус — яна дрэнна засвойваецца арганізмам. Разам з кавай куркума засвойваецца яшчэ горш, бо кіслотнасць кавы пагаршае растваральнасць спецыі, але ёсць спосабы гэта выправіць. Па-першае, можна дадаць у каву з куркумай тлушч, напрыклад, малако, таму куркуму часта дадаюць да латэ. Па-другое, куркума лепш засвойваецца, калі дадаць да кавы з ёй трошкі перцу.

Чытайце таксама: Не кожная кава — карысная

Кафеін робіць чалавека больш схільным да трат. Вось як гэта працуе

Як заварваць зялёную гарбату? Вось што важна ўлічваць

Клас
98
Панылы сорам
22
Ха-ха
31
Ого
48
Сумна
87
Абуральна
155