Фота ілюстрацыйнае
Прэс-сакратар Палаты падатковай адміністрацыі ў Любліне Міхал Дэрусь паведаміў, што ў нядзелю, 19 лютага, каля 140 грузавікоў чакае ўезду ў Польшчу праз памежны пераход у Карошчыне, час чакання складае шэсць гадзін. Аднак на выездзе з Польшчы ў Беларусь у чарзе стаіць каля 1600 транспартных сродкаў, час чакання — 60 гадзін.
Час чакання на выезд з Польшчы на польска-беларускай мяжы. Актуальна на 16:30 па мінскім часе 19 лютага 2023 года. Скрыншот старонкі сайта granica.gov.pl
За апошнюю 12-гадзінную змену, дадаў Дэрус, у Польшчу ўехала 290 грузавікоў, а выехала 312. Праз пераход у Тарэспалі ў Польшчу ўехала 253 легкавікі і 27 аўтобусаў, у Беларусь выехала 423 легкавікі і 38 аўтобусаў.
Як паведаміў прэс-сакратар Люблінскага УУС, праверкі на выездзе з Польшчы ў Беларусь праз памежны пераход у Тарэспалі адбываюцца пастаянна. У трохгадзіннай чарзе на ўезд у Польшчу чакае каля 190 легкавікоў.
Чытайце таксама:
Як змяніліся цэны на шоп-туры ў Беласток і колькі цяпер стаяць на мяжы





