У рымейку, як і ў арыгінальным тэлесерыяле, распавядаецца пра маладога настаўніка гісторыі Ігната Канцавога, які раптам займае самую высокую пасаду ў дзяржаве. І калі становіцца прэзідэнтам, то адмаўляецца ад усіх прывілеяў і працягвае ездзіць на працу на ровары.

Аўтары польскай версіі паабяцалі захаваць асноўны сюжэт серыяла, але некаторыя моманты, не актуальныя для польскага гледача, прыбралі.

На 4 сакавіка запланавана прэмʼера.

У сеціве жартуюць, што ў Польшчы надыходзіць новая эра. Украінскі глядач змог паверыць у прэзідэнцкі патэнцыял коміка Уладзіміра Зяленскага не ў апошнюю чаргу дзякуючы фільму«Слуга народа».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?