Найстарэйшая прыватная радыёстанцыя Беларусі ў FM-дыяпазоне — Radio BA — збанкрутавала. Пра гэта парталу Tochka.by стала вядома з некалькіх крыніц, знаёмых з сітуацыяй.

Магчыма, радыё на звыклай частаце пасля зноў запрацуе, але ўжо з іншым уласнікам і імем. Але як хутка гэта адбудзецца — невядома. Ёсць нюансы, якія цяпер спрабуюць вырашыць: тое, што называецца спрэчкай гаспадарчых суб'ектаў.

Па некаторых звестках, даўгі кампаніі выкупіла галоўнае гаспадарчае ўпраўленне Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі.

Праблемы ў BA узніклі яшчэ на пачатку пандэміі каранавіруса, калі прыкметна асеў рынак рэкламадаўцаў і, адпаведна, прыбытак, які не перакрываў выдаткі, у прыватнасці, на арэнду памяшканняў.

Першая прыватная радыёстанцыя «Радыё Бі-Эй» запрацавала 24 сакавіка 1993 года і стала першай прыватнай беларускай станцыяй у FM-дыяпазоне. Заснавальнікам выступіла беларуска-амерыканскае прадпрыемства «Бі Эй Інтэрнэшнл». У 1990-я «Радыё Бі-Эй» было вельмі паспяховым і багатым. У 1998-м прадпрыемства адкрыла свой начны клуб «Юла», які хутка здабыў папулярнасць сярод моладзі, а ў 2000-х адкрыў і афіляваную радыёстанцыю «Мелодыі стагоддзя».

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
5
Ого
8
Сумна
55
Абуральна
1