«Цяпер ідзе барацьба за жыццё ўсіх дзевяці пацыентаў», — кажа ён. Чакаецца, што «пасля стабілізацыі стану» чатырох пацярпелых у аварыі могуць перавезці ў абласную бальніцу. 

У панядзелак каля 15-й гадзіны ў Смалявіцкім раёне адбылося лабавое сутыкненне грузавіка МАЗ і маршрутнага таксі. У аварыі загінула 11 чалавек — кіроўца маршруткі і 10 пасажыраў (сярод іх — дзіця). У смалявіцкую цэнтральную раённую бальніцу прывезлі дзевяць чалавек.

На дапамогу мясцовым лекарам у Смалявічы прыехалі спецыялісты з Мінска, у тым ліку брыгада траўматолагаў. Са сваякамі пацярпелых у бальніцы працуе псіхолаг.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле «парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб».

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
20
Абуральна
0