Палітвязня асудзілі на 2,5 года калоніі за ўдзел у маршы і за каментарыі
У Магілёўскім абласным судзе вынеслі прысуд 34-гадоваму палітзняволенаму мінчуку Андрэю Шункевічу, затрыманаму за каментарыі яшчэ ў канцы верасня 2021 года. Хлопца абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршы 16 жніўня 2020 года і напісанні абразлівых каментарыяў пра сілавікоў, праўладных актывістаў і Лукашэнку, піша «Вясна».
Суддзя Алена Картавенка асудзіла Шункевіча па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса і прызначыла яму два з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Паводле версіі абвінавачвання, Шункевіч 16 жніўня 2020 года ў Мінску «прыняў актыўны ўдзел у незаконным масавым мерапрыемстве, ініцыяваным экстрэмісцкай арганізацыяй».
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ