Фота: «Мінская праўда»

Фота: «Мінская праўда»

«Першы загінулы на пратэстах, Тарайкоўскі, стаў як халодны душ. Гэта крыху нас ацверазіла. Але ў эмацыйным плане ўсе былі спустошаныя. Ніхто не ведаў, што рабіць далей. І тады на Камароўскім рынку, недзе 12 чысла, зʼявіліся дзяўчаты з кветкамі. Гэта дало нам надзею, што вынікі выбараў могуць быць перагледжаныя», — прыводзіць словы Рамана Пратасевіча «Мінская праўда».

Паводле выдання, маршруты нядзельных маршаў Пратасевіч, з яго слоў, абмяркоўваў з блогерам Эдуардам Пальчысам. Пасля таго як Пальчыса затрымалі, маршрутамі, іх часам і анонсамі займаўся сам Пратасевіч.

Ад планавання жаночых суботніх маршаў, маршаў пенсіянераў Пратасевіч адхрысціўся. Але заўважыў, што, на яго думку, жаночымі маршамі займалася палітолаг Валерыя Касцюгова, пішуць прапагандысты.

Верагодна, хтосьці паблытаў імя, бо раней пра ўдзел у арганізацыі маршаў расказвала дачка палітолага — Настасся Касцюгова.

Скрыншот артыкула

Скрыншот артыкула

Потым адносіны ў Рамана са Сцяпанам пачалі горшаць. У сярэдзіне кастрычніка 2020 года Пратасевіч пераехаў у Вільню.

— У Пуцілы пачаліся нейкія кантакты з Алесем Зарамбюком — кіраўніком Беларускага дома ў Варшаве, нейкія гранты яны атрымлівалі, да прыняцця рашэнняў ён мяне больш не падключаў, — сказаў Пратасевіч.

Сяргей Ціханоўскі першапачаткова збянтэжыў Пратасевіча, піша «Мінская праўда», бо той нібыта «раз'язджаў на аўтамабілі з расійскімі нумарамі».

Штаб Віктара Бабарыкі Раман ведаў, але не размаўляў з імі. Ні з Марыяй Калеснікавай, ні з Максімам Знакам Пратасевіч асабіста не быў знаёмы.

У зале суда аб'яўлены перапынак.

Блогер Эдуард Пальчыс у снежні 2021 года быў асуджаны да 13 гадоў зняволення па чатырох артыкулах КК за так званае распальванне варожасці; арганізацыю масавых беспарадкаў; арганізацыю дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак; заклікі да дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы.

Палітолага Валерыю Касцюгову 6 лютага пачалі судзіць у Мінгарсудзе.

Клас
7
Панылы сорам
36
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
7
Абуральна
132