Фота: Міністэрства замежных спраў Літвы
Юрыдычным асобам за парушэнне санкцый прапануюць прызначаць наступныя спагнанні:
- штраф у памеры ад 50 да 100% кошту тавараў, якія былі прадметам парушэння санкцый, але не менш за 10 тыс. еўра;
- штраф ад 10 да 50 тыс. еўра, калі парушэнне санкцый не тычыцца тавараў, паслуг або якіх-небудзь сродкаў.
За паўторнае парушэнне на працягу года прапанавана штрафаваць у памеры 5% ад гадавога даходу. Можа быць прызначаная канфіскацыя тавараў або сродкаў, звязаных з парушэннем санкцый.
У іншым праекце закона МЗС прапануе ўвесці новыя нацыянальныя санкцыі за агрэсію супраць Украіны. Гаворка ідзе пра спыненне разгляду і прыняцця рашэнняў па заяўках грамадзян Расіі і Беларусі на выдачу віз у прадстаўніцтвах Літвы за мяжой, за выключэннем выпадкаў, калі ў такіх пытаннях пасрэднікам выступае МЗС.
Пакет паправак, падрыхтаваных МЗС, павінен зацвердзіць урад, пасля чаго яны паступяць у парламент.





