Вядомы прапагандыст Дзмітрый Кісялёў, даведаўшыся пра ўказ Зяленскага, выказаўся наступным чынам:

«Ёсць на Захадзе любімы тэзіс: на Украіне няма нацыстаў, таму што прэзідэнт Зяленскі — яўрэй. А яўрэй па вызначэнні нацыстам быць не можа. Як высвятляецца ў XXI стагоддзі, можа, і нават вельмі. Вось і новыя дакументы пад'ехалі.

У аўторак Зяленскі падпісаў указ аб прысваенні 10-й асобнай горна-штурмавой брыгадзе УСУ назвы «Эдэльвейс» — «за ўзорнае выкананне задач». Але дазвольце, узнікаюць асацыяцыі. І ў Зяленскага таксама яны не могуць не ўзнікаць. У гады Вялікай Айчыннай вайны гэтую прыгожую кветкавую назву насіла 1-я горнапяхотная дывізія Вермахта.

[…] Сваім указам Зяленскі афіцыйна прызнае не толькі «баявыя заслугі» 10-й асобнай горна-штурмавой брыгады ВСУ, але і пераемнасць ідэй гітлераўскай Германіі. А нацысцкая сімволіка на Украіне ў ходзе даўно. Той жа Зяленскі, не бянтэжачыся, вывешвае на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках фатаграфіі байцоў з сімволікай дывізіі «Мёртвая галава». < … > На эмблеме батальёна «Данбас» — нацысцкі Арол, стылізаваны пад трызубец. Такі знак выкарыстоўваўся вермахтам яшчэ ў 1935-м».

The Insider у адказ на гэта адзначае, што 1-ю горнапяхотную дывізію Вермахта сапраўды называлі «Эдэльвейс» з-за яе эмблемы — кветкі эдэльвейса на зялёным фоне. Але афіцыйна такую назву яна не насіла, сама ж кветка на эмблеме — спадчына колішняй аўстра-венгерскай арміі і непасрэдна да нацысцкай сімволікі аднесці яе ніяк нельга.

Знак адрознення патрульфюрара (шарагоўца 1 класу) корпуса горных стралкоў аўстра-венгерскай арміі

Знак адрознення патрульфюрара (шарагоўца 1 класу) корпуса горных стралкоў аўстра-венгерскай арміі

Нават пасля Другой сусветнай вайны гэты сімвал выкарыстоўваецца горнымі часцямі Бундэсвера; нават у ходзе дэнацыфікацыі Германіі нічога звязанага з нацызмам у выяве кветкі ніхто не ўбачыў.

Знак горных стралкоў Бундэсвера

Знак горных стралкоў Бундэсвера

Але самае цікавае і пікантнае, што з 2011 года назву «Эдэльвейс» насіў 17-ы атрад спецыяльнага прызначэння Расгвардыі, у 2016 годзе пераназваны ў «Авангард».

Эмблема расійскага атрада спецыяльнага прызначэння «Эдэльвейс»

Эмблема расійскага атрада спецыяльнага прызначэння «Эдэльвейс»

Увогуле ж назва «Эдэльвейс», як адзначае выданне, даволі папулярная сярод расійскіх арганізацый самага рознага профілю. Так, напрыклад, называлася сетка супермаркетаў у Татарстане (праўда, яна збанкрутавала і закрылася ў 2022 годзе), маскоўская IT-кампанія, вытворца горных пад'ёмнікаў, кампанія па праектаванні і будаўніцтве прамысловых прадпрыемстваў, вытворца вырабаў са штучнага каменю і пастаўшчык абалонак для каўбасы і сасісак.

Што тычыцца эмблемы адной з часцей УСУ з чэрапам, то яна не мае ніякага дачынення да танкавай дывізіі СС «Мёртвая галава». Гэта эмблема 72-й асобнай механізаванай брыгады імя «чорных запарожцаў», названай у гонар палка арміі Украінскай Народнай Рэспублікі, які існаваў у 1918-1920 гадах. На сцягу палка быў чэрап з косткамі і лозунг «Украіна альбо смерць». На нарукаўных шаўронах сучаснай 72-й брыгады — той жа самы лозунг.

І зусім ужо немагчыма зразумець, іранізуе The Insider, чаму Кісялёў называе арла на эмблеме батальёна «Данбас — Украіна» нацысцкім,калі сам жыве ў краіне, дзе на дзяржаўным гербе падобная птушка.

Праўда, у нямецкага арла на адну галаву менш, але герб з арлом быў і ў кайзераўскай Германіі, і ў Веймарскай рэспублікі; нацысты толькі прымусілі яго трымаць у лапах дубовы вянок са свастыкай, нічога падобнага на на эмблеме «Данбаса — Украіны» няма.

Эмблема батальёна «Данбас-Украіна»

Эмблема батальёна «Данбас-Украіна»

Ды і з Германіяй сімвал «Данбаса» ніяк не звязаны: па самай распаўсюджанай версіі, трызуб на ўкраінскім гербе паходзіць ад геральдычнага знака Рурыкавічаў — стылізаванага малюнка сокала, які пікіруе на здабычу. Так што стваральнікі эмблемы батальёна ўсяго толькі надалі гэтаму знаку больш пазнавальныя абрысы драпежнай птушкі — хутчэй сокала, чым арла. 

Чытайце таксама:

У інтэрнэт запусцілі «фота прэс-сакратаркі палка Каліноўскага з акупаванага Крыма». Яно аказалася фэйкам

Прапагандысты выклалі «сакрэтны дакумент пра катастрафічныя страты Украіны». Але ён аказаўся фэйкам

Абсурдны фэйк прапаганды: У Берліне высеклі гарадскі парк на 200 гектараў, бо няма чым ацяпляць дамы

Клас
53
Панылы сорам
5
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
7